На старце таргоў у Беларусі расійскі рубель умацаваўся

На старце таргоў у Беларусі расійскі рубель умацаваўся

Раніцай 20 сакавіка таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы пачаліся з умацавання расійскага рубля. Ён прыбавіў амаль 2,5%: за 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,2481 беларускага.

Курс долара ЗША пасля рэзкага (адразу на 10 капеек!) падаражання 19 сакавіка сёння змяняецца назначна — у межах 0,5%. 1 долар таргуецца па 2,5542 беларускага рубля. А вось еўра крыху патаннеў на 0,18%. Раніцай 20 сакавіка ён таргуецца па 2,7589 беларускага рубля. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі