На таргах 18 чэрвеня ў Беларусі патаннелі долар і еўра
Валюта, ілюстрацыйнае фота
На таргах 18 чэрвеня на Беларускай валютна-фондавай біржы патаннелі ўсе валюты, акрамя расійскага рубля.
Долар адкаціўся на мінімум амаль за 2 тыдні, курс еўра таксама панізіўся, а юань паказаў мінімум больш чым за 10 месяцаў. Затое расійскі рубель прабіў гадавы максімум.
Вынікі валютных таргоў:
Долар ЗША: 3,1859 (-0,0146 / -0,46%);
Еўра: 3,4326 (-0,0017 / -0,05%);
Расійскі рубель: 3,6047 (+0,0174 / +0,49%);
Кітайскі юань: 4,2641 (-0,0974 / -2,23%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.