На "Слуцкія паясы" прывезлі з Турцыі "машыну са штучным інтэлектам"

Наладкай абсталявання займаюцца прадстаўнікі турэцкай кампаніі

Наладкай абсталявання займаюцца прадстаўнікі турэцкай кампаніі / s-k.by

На прадпрыемства "Слуцкія паясы"прывезлі з Турцыі "машыну са штучным інтэлектам", якая ў аўтаматычным рэжыме карэктуе няслушныя тэхналагічныя параметры і выпраўляе памылкі.

"Гэта дзіўная аўтаматычная машына. Такіх у Беларусі пакуль больш няма, можна сказаць, эксклюзіўны варыянт", — цытуе словы дырэктаркі Святланы Бандарчук раённая газета.

Па словах Бандарчук, машына прызначана для вытворчасці асновы разнастайных тканых вырабаў. Наладкай абсталявання займаюцца прадстаўнікі турэцкай кампаніі. Яны ж неўзабаве пачнуць навучанне кіраванню новым абсталяваннем тэхнолагаў прадпрыемства.

Іншае абсталяванне "Слуцкія паясы" атрымалі з Індыі і КНР. У канцы верасня будуць завершаны будаўніча-мантажныя работы па ўзвядзенні адміністрацыйна-вытворчага корпуса прадпрыемства. Менавіта там і ўсталёўваюць новыя станкі.

На "Слуцкія паясы" прывезлі з Турцыі "машыну са штучным інтэлектам"
На "Слуцкія паясы" прывезлі з Турцыі "машыну са штучным інтэлектам"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі