Пра эканоміку, фантомныя болі “жыцця пад Польшчай” і 100 дзён КР — эфір

Аляксандр Кныровіч

Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё

Пакуль чыноўнікі расказваюць пра поспехі эканомікі цягам апошніх 8 месяцаў, а навукоўцы-эканамісты з Акадэміі навук шукаюць магчымасць глядзець на гэтыя поспехі без фантазій, беларусам не даюць спакою фантомныя болі “жыцця пад Польшчай” у мінулым стагоддзі. Прычым як ў дрэнным, так і добрым сэнсе гэтых успамінаў. Але варта памятаць і асэнсоўваць не толькі падзеі 100-гадовай даўніны, але і даўніны 100-дзённай. А менавіта столькі часу прайшло з моманту пачатку працы КР-3.

Што насамрэч адбываецца ў эканоміцы, ці ёсць там асабліва чым хваліцца і пры чым тут фантазіі? Чаму беларусам так цікавыя гады жыцця “пад прыгнётам панскім” і што з сённяшнім прыгнётам расійскім? Чым адметныя з’яўленні Пратасевіча ў Азаронка і першыя 100 дзён Каардынацыйнай рады? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з прадстаўніком фракцыі “Беларусы” (экс-блок Пракоп’ева-Ягорава), блогерам і прадпрымальнікам Аляксандрам Кныровічам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі