На турніры ў Рыме Азаранка можа згуляць з першай ракеткай свету
На турніры ў Рыме Вікторыя Азаранка можа згуляць з першай ракеткай свету. У выпадку, калі беларуская тэнісістка, экс-першая ракетка, выйдзе ў другі круг, яе там будзе чакаць румынка Сімона Халеп, лідар рэйтынгу WTA, інфармуе pressball.by.
Турнір з прызавым фондам больш за 3 мільёны долараў, стартуе 14 траўня. У першым крузе Азаранка згуляе з Наомі Осакай з Японіі. Беларуска займае ў рэйтынгу 99-е месца, яе саперніца — 21-е.
Яшчэ дзве прадстаўніцы Беларусі, Аляксандра Сасновіч і Арына Сабаленка, пачнуць свой удзел у рымскім турніры з кваліфікацыі.