На турніры ў Таронта Азаранка і Барці выйшлі ў 1/4 фіналу парнага разраду
На тэнісным турніры ў канадскім Таронта беларуска Вікторыя Азаранка і аўстралійка Эшлі Барці выйшлі ў чвэрцьфінал парнага разраду, інфармуе БЕЛТА.
У матчы 1/8 фіналу яны ў двух сэтах абыгралі немку Юлію Гёргес і чэшку Караліну Плішкаву — 6:1, 6:3.
Наступны матч чакае беларуску і аўстралійку ўжо сёння ўвечары. Іх саперніцамі за выхад у паўфінал стануць бельгійка Кірстэн Фліпкенс і Се Шувэй з кітайскага Тайбэя.