На ўсходзе Украіны працягваюць страляць, нягледзячы на перамір’е

Пра гэта паведамляецца на старонцы прэс-цэнтру АТА ў Фэйсбуку. Як адзначаецца ў паведамленні, баевікі працягваюць абстрэльваць пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў. Пад артылерыйскія і мінамётныя абстрэлы, а таксама пад абстрэлы з выкарыстаннем ракетных сістэм залпавага агню БМ-21 “Град” трапілі апорныя пункты сіл АТА, размешчаныя ў раёне Макарава Луганскай вобласці.

Таксама баевікі абстралялі пазіцыі блізу 24 населеных пунктаў Данецкай вобласці. Быў таксама агнявы налёт на аэрапорт Данецк. У суботу ў часе баёў пад Дэбальцавам параненыя каля 20 украінскіх вайскоўцаў, інфармуе УНІАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі