На ўваходзе ў сэканд-хэнд Гомеля з'явіўся міліцэйскі патруль — "Флагшток"

Міліцыя дзяжурыць каля сэканд-хэнда ў Гомелі / t.me/flagshtok
Міліцыя дзяжурыць каля сэканд-хэнда ў Гомелі / t.me/flagshtok

У гомельскіх сэканд-хэндах з'явіліся міліцэйскія патрулі, піша "Флагшток".

2 траўня такі нарад дзяжурыў на вуліцы Інтэрнацыянальнай каля ўваходу ў краму сэканд-хэнд. Міліцыянты цікавіліся ў маладых людзей, якія ішлі ў краму, чаму яны не на вучобе. Паведамляецца, быццам міліцыя патрабавала ў моладзі даць пацвярджэнне, што яны адсутнічаюць ва ўстановах адукацыі з паважнай прычыны.

Раней неаднаразова з'яўляліся паведамленні пра моладзь, якая штурмуе пры адкрыцці сэканд-хэнды, каб набыць стокавыя рэчы. Супраць крамаў сэканд-хэнд выступае і дзяржаўны канцэрн "Беллегпрам", які бачыць у іх канкурэнтаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі