На валютных таргах курс еўра апусціўся да ўзроўню пачатку жніўня 2020-га

На валютных таргах курс еўра апусціўся да ўзроўню пачатку жніўня 2020-га

На таргах 6 кастрычніка на Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель рэзка ўмацаваўся да ўсіх асноўных валют.

Еўра патаннеў на 0,5%, і яго курс апусціўся да 2,8895 рубля. Апошні раз такі нізкі курс быў на пачатку жніўня 2020 года.

Долар страціў 0,24% — яго ацанілі ў 2,4981 рубля.

Расійскі рубель патаннеў толькі на 0,18%. Цяпер за 100 расійскіх рублёў даюць 3,445 беларускага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі