На Віцебшчыне тапельцамі робяцца нецвярозыя і немаладыя мужчыны
Нягледзячы на тое, што купальны сезон скончыўся, на рэках і азёрах Віцебшчыны тонуць людзі, паведамляе сайт Народныя навіны Віцебска. Як паведамляе Асвод, за апошні тыдзень лета (23-29 жніўня) у вадаёмах Віцебскай вобласці ўтапіліся 15 чалавек. Сярод загінулых не было дзяцей. Затое — шмат людзей у гадах. Гэтак, 25 жніўня ў вёсцы Слабада Бешанковіцкага раёну 64-гадовы пенсіянер вырашыў пераплыць Дзвіну нават не распрануўшыся. Па інфармацыі Асвод, мужчына перапраўляўся на той бераг, каб набыць гарэлкі. На Мёрскім возеры паджылы чалавек зваліўся з дамбы, адкуль вудзіў рыбу, ды захлынуўся — быў не зусім цвярозы. Гарэлка загубіла жыццё і 57-гадовага пенсіянера, які на добрым падпітку палез купацца ў Дзісну ў вёсцы Юзэфава Шаркаўшчынскага раёна.
Сёлета ў Віцебскай вобласці на вадзе загінула ўжо 191 чалавек, у тым ліку 13 дзяцей.
Сёлета ў Віцебскай вобласці на вадзе загінула ўжо 191 чалавек, у тым ліку 13 дзяцей.