"На Вітаўта і Ягайлу напісалі скаргу": з гістарычнага музея прыбіраюць шляхту

"На Вітаўта і Ягайлу напісалі скаргу": з гістарычнага музея прыбіраюць шляхту

У Нацыянальным гістарычным музеі прыбіраюць фігуры Вітаўта і Ягайлы, паведамляюць СМІ. Пры чым, ёсць верагоднасць, што да канца года ў музеі знікне экспазіцыя пра шляхту, а на яе месцы з'явіцца куток Расійскай імперыі.

Прычына — "скарга" на Вітаўта і Ягайлу. Маўляў, "што гэтыя польскія акупанты тут робяць?"

Скульптуры вялікага князя літоўскага Вітаўта і караля Ягайлы ўсталяваныя ў музеі ў 2011 годзе. Фігуру Вітаўта рабілі па выяве на асабістай пячатцы князя. Вобраз Ягайлы ўзяты з надмагілля караля. 

Над партрэтнымі скульптурамі працавалі мастакі Павел Лук і Юры Піскун.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі