На волю выйшаў палітвязень, які сустрэў сваё 18-годдзе за кратамі

Дзяніс Хазей

Дзяніс Хазей / t.me/viasna96

На волю выйшаў палітвязень Дзяніс Хазей — фігурант брэсцкай справы аб "масавых беспарадках", паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

Хлопца абвінавацілі ва ўдзеле ў "масавых беспарадках" у Брэсце, якія нібыта адбыліся 10 жніўня 2020 года. У сакавіку 2021 года юнака, які вучыўся на другім курсе каледжа ў Высокім, суд Маскоўскага раёна Брэста асудзіў на тры гады пазбаўлення волі. Адразу пасля абвяшчэння прысуду Хазея ўзялі пад варту.

Ён адбываў тэрмін у выхаваўчай калоніі №2. На воллю Дзяніс выйшаў 30 снежня 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі