На волю выйшла прафсаюзная актывістка Вольга Брыцікава
Вольга Брыцікава / gazetaby.com
На волю выйшла прафсаюзная актывістка Вольга Брыцікава, пішуць праваабаронцы "Вясны".
Старшыню незалежнага прафсаюза "Нафтан" затрымалі 1 лістапада. Ёй двойчы прысуджалі па 15 сутак арышту. Пратэстуючы супраць парушэння яе правоў і патрабаючы аддаць ёй перадачы ад сваякоў, Брыцікава за кратамі абвяшчала галадоўку.
Сёлета яна правяла за кратамі па адміністрацыйных артыкулах 105 сутак — увесну 75 запар і ўвосень 30 запар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.