На возеры пад Віцебскам тарнада за некалькі хвілін знішчыў 35 гектараў лесу
Тарнада пад Віцебскам / vitbichi.by
На возеры Спартыўнае Вымна паміж Віцебскам і Гарадком заўважылі тарнада. Анамальная для Беларусі з'ява стыхіі за некалькі хвілін знішчыла 35 гектараў лесу, піша газета "Віцьбічы".
Здарэнне адбылося пад вечар 30 жніўня. Сведкамі разгулу стыхіі сталі рыбакі. Па словах ляснічага Аляксандра Маскалёва, дрэвы не столькі раскідала, колькі склала своеасаблівым вялікім домікам.
Па словах рыбакоў, якія перадае Fishingby, падчас надыходу хмары вецер ператварыўся ў сапраўдны смерч, каля возера пачалі лётаць дрэвы, магутныя патокі ветру вырывалі з коранем елі і ламалі хвоі напалам.
Пры здарэнні ніхто з рыбакоў не пацярпеў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.