На вяселлі хакеіста Андрэя Касціцына быў двайнік Пуціна і гурт “Руки вверх”
Беларускі хакеіст Андрэй Касціцын з размахам адзначыў свой шлюб. Вяселле гулялі ў Мінску ў мінулую пятніцу. Урачыстасці праходзілі ў нядаўна адчыненым гатэлі Marriot каля “Мінск-Арэны” — там былі арганізаваныя банкет і канцэртная праграма. Сярод гасцей быў малодшы брат жаніха — хакеіст Сяргей Касціцын з жонкай.
Маладых і іх гасцей забаўлялі двайнік Уладзіміра Пуціна, удзельнік шоў “Камедзі клаб” Дзмітрый Грачоў, а таксама саліст расійскага поп-гурта “Руки вверх” Сяргей Жукаў. Напрыканцы быў зладжаны феерверк.
Андрэй Касціцын жанаты ўжо другі раз, ад першага шлюбу ён мае дачку. Новую абранніцу спартсмена завуць Яўгеніяй, піша by.tribuna.com