На выбарах у Венгрыі зноў перамагла партыя прарасійскага Віктара Орбана
Партыя "Фідэш" прарасійскага палітыка Віктара Орбана зноў перамагла на парламенцкіх выбарах у Венгрыі.
У сваёй прамове прэм'ер-міністр згадаў "праціўнікаў", з якімі змагаўся. Сярод іх апынуўся і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
На думку Орбана, яму давялося змагацца з "сустрэчнымі вятрамі", а менавіта: "Левымі ў краіне, міжнароднымі левымі, брусельскімі бюракратамі, усімі грашыма і арганізацыямі Джорджа Сораса, міжнароднымі медыя і, нарэшце, прэзідэнтам Украіны".
"У нас ніколі раней не было столькі праціўнікаў адначасова", — заявіў ён.
Паводле папярэдніх вынікаў, за "Фідэш" і іх саюзнікаў з Хрысціянска-дэмакратычнай народнай партыі аддалі галасы больш як 67% грамадзян. За шасціпартыйны апазіцыйны альянс "Аб'яднаньне за Венгрыю" прагаласавалі больш за 31% выбарцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.