Святлана Ціханоўская правяла перамовы з прэм'ерам Венгрыі Віктарам Орбанам

Святлана Ціханоўская і Віктар Орбан

Святлана Ціханоўская і Віктар Орбан / zerkalo

Святлана Ціханоўская правяла перамовы з прэм'ер-міністрам Венгрыі Віктарам Орбанам, піша "Зеркало". Факт сустрэчы пацвердзіў дыпламатычны дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі. Яна адбылася на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Вялікабрытаніі 18 ліпеня.

Паводле Кучынскага, Ціханоўская і Орбан правялі паўнавартасныя перамовы, але падрабязнасці ён не раскрыў.

Нагадаем, Венгрыя лаяльна ставіцца і да Уладзіміра Пуціна, і да Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўнік венгерскага МЗС Петэр Сіярта тройчы наведваў Беларусь пасля 2020 года. Апошнім разам ён быў у Мінску сёлета ў траўні і заявіў, што Будапешт зацікаўлены ў развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю "ва ўсіх абласцях, якіх не тычацца санкцыі". Орбан таксама вядомы сваёй прарасійскай пазіцыяй — ён перашкаджаў вылучыць дапамогу Украіне, а таксама выступіў з ініцыятывай аднавіць дыпламатычныя адносіны з Масквой і прамыя кантакты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі