На Зыбіцкай прайшоў першы фестываль ссабоек (фота)
13 ліпеня на вуліцы Зыбіцкай у Мінску прайшоў фестываль ссабоек, які зладзіла кампанія Borjomi. Арганізатары вырашылі, што такім чынам мінчукі могуць гуртавацца не толькі па вечарах вакол кавярняў, але і ўдзень падчас ланчу. Таму прапанавалі наведвальнікам ці прыйсці са сваімі "запасамі", ці прыгатаваць хуткі абед прама на месцы, бясплатна выкарыстаўшы інгрыдыенты для чыябаты з мясам.
Паралельна публіка магла наведаць фуд-лекторый, дзе пра навуку правільнага абеду і стрытфуд распавядалі Іван Ткачук, які вядзе Instagram Камароўскага рынка, гаспадар крафтавай пякарні Brø Bakery Ілля Прохараў, дыетолаг і блогер Ірына Кабасакал і арганізатар фэсту Vulitsa Ezha Ягор Рытвінскі.
Ажыятажу першы фэст ссабоек не выклікаў, але цікавасць да яго, гледзячы па чарзе за чыябатай, ёсць. Публіцы ідэя падабаецца!