Нацбанк аб’явіў пра рашэнні па дэдаларызацыі беларускай эканомікі

Нацбанк аб’явіў пра рашэнні па дэдаларызацыі беларускай эканомікі

У сераду, 7 чэрвеня, Нацыянальны банк Беларусі аб’явіў пра рашэнні па далейшай дэдаларызацыі эканомікі. З 1 ліпеня павышаецца нарматыў адлічэнняў банкаў і небанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый у фонд абавязковых рэзерваў ад прыцягнутых сродкаў у замежнай валюце — з 11% да 15%. Прэс-служба Нацбанка адзначае, што новаўвядзенне “будзе садзейнічаць павышэнню прывабнасці зберажэнняў у беларускіх рублях у параўнанні з валютнымі зберажэннямі”.

Таксама прынятае рашэнне аб спыненні выдачы новых і працягненні дзейных індывідуальных дазволаў страхавым кампаніям на разлікі ў замежнай валюце па дамовах страхавання фізічных асоб (тых, якія прадугледжваюць страхаванне жыцця). Што да дазволаў, якія былі выдадзеныя раней, то яны будуць сапраўдныя да заканчэння тэрміну іх дзеяння.

Раней Нацыянальны банк спыніў выдачу новых дазволаў на выкарыстанне замежнай валюты пры аказанні фізічным асобам медыцынскіх паслуг і паслуг па перавозцы авіятранспартам. Адзначаецца, што ўзровень даларызацыі нацыянальнай эканомікі Беларусі істотна знізіўся. У траўні сёлета доля валютных укладаў у агульнай структуры дэпазітаў зменшылася да 69,3%. Год таму гэтая лічба складала 75%.

Нацбанк аб’явіў пра рашэнні па дэдаларызацыі беларускай эканомікі
Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі