"Нагаварыў на тры вайны": чаму Захад не звяртае ўвагі на абразы Лукашэнкі?

Валерый Кавалеўскі

Валерый Кавалеўскі

Падставай для дыпламатычнага скандалу стала выказванне Лукашэнкі адносна Арменіі і армян. У адказ армяне закідалі лукашэнкаўскую амбасаду ў Ерэване памідорамі, бульбай і яйкамі, а ў МЗС РБ выклікалі пасла Арменіі і запатрабавалі забяспечыць парадак ля іх амбасады. І гэта не адзіны такі інцыдэнт — у МЗС Казахстана выклікалі амбасадара Беларусі Паўла Уцюпіна. А ўсё таму, што ў сваім інтэрв’ю геній міжнароднага дыялогу Лукашэнка нагаварыў на некалькі дыпламатычных скандалаў. Як мінімум яшчэ з Польшчай, Украінай, Літвой…

Чаму ніхто з іншых краін, у бок якіх Лукашэнка кідаў абразы, не адрэагаваў на дыпламатычным узроўні? Ці стане вызваленне Лукашэнкам 30 палітвязняў падставай для Захаду распачаць дыялог з ім і як далёка такі дыялог можа зайсці? Як працуе фармат “нефармальных адносінаў” з рэжымам Лукашэнкі і як на гэта можа адрэагаваць Масква? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з дырэктарам Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, экс-дыпламатам і былым прадстаўніком па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерыем Кавалеўскім. Праграма выходзіць па чацвяргах, два разы на месяц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі