"Нам трэба навучыцца па-іншаму думаць" — Снапкоў узяўся за юрыдычныя дакументы
Мікалай Снапкоў прадстаўляе ў Мінюсце новага міністра — Яўгена Каваленку
Першы намеснік прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў у панядзелак прадстаўляў у Мінюсце новага міністра — Яўгена Каваленку (раней ён быў начальнікам Галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта). Снапкоў агучыў, якая важная задача стаіць перад міністэрствам. Паводле яго слоў, большую частку юрыдычных дакументаў цяжка чытаць. Таму "складаныя для ўспрыняцця фармулёўкі" трэба замяніць "прастатой і адназначнасцю юрыдычных дакументаў".
Калі заканадаўства "запакаванае ў складаныя механізмы", то яно не працуе, працягваў Мікалай Снапкоў. Менавіта таму пытанне аб неабходнасці змяніць метадалогію падачы юрыдычных дакументаў стаіць так востра: "Нам трэба навучыцца па-іншаму думаць, вырашаць задачы і фармаваць прынцыпы дзейнасці".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.