Намесніка галоўлекара Мінскай абласной дзіцячай клінікі затрымалі за хабар
У пасёлку Калодзішчы пад Мінскам затрыманы намеснік галоўнага лекара абласной дзіцячай клінічнай лякарні. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў УУС Мінаблвыканкама.
праваахоўнікі правялі аперацыю па затрыманні. Намеснік галоўнага ўрача, адказны за тэхнічныя пытанні медустановы, атрымаў 1 тысячу рублёў ад прадпрымальніка. За гэта ён мусіў прыцягнуць "патрэбнага" падрадчыка для будаўніча-мантажных і аздобных прац на аб'ектах лякарні, кажуць у міліцыі.
Паведамляецца, што 48-гадовы мужчына больш за сем гадоў працаваў у медустанове. Цяпер праваахоўнікі выясвятляюць, ці мае ён дачыненне да іншых фактаў супрацьпраўнай дзейнасці.
На мужчыну пачалі крымінальную справу за атрыманне хабару. Яму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.