Народнае інтэрв'ю з гуртом Re1ikt і прэзентацыя архіўнага відэа
Чытайце адказы музыкаў і глядзіце рарытэтную версію кліпа "16", якую яшчэ ніхто не бачыў!
Удзельнікі гурта Уладзімір Казлоў і Аляксандр Дземідзенка загрузілі архіўнае відэа на наш сайт. І цягам паўгадзіны адказвалі на вашы пытанні!
Аўтары пытанняў, якія найбольш спадабаліся музыкам, атрымліваюць квіткі на рэтраспектыўны канцэрт-экскурсію гурта, які адбудзецца 4 траўня у галерэі Newday.
Паводле выбару Re1ikt на канцэрт ідуць бясплатна: Лена Цішэўская (за аператыўнасць) і orthogoanal_collapse (за паглыбленне ў тэму). Каб замацаваць за сабой свае праходкі, Аляксандр Дземідзенка просіць пераможцаў звязацца з ім тут.
Адказы Re1ikt на вашы пытанні:
Кім хацелі стаць у дзяцінстве:
Уладзімір Казлоў: Дагэтуль не ведаю, кім хачу! У дзіцячым садку любіў паесці і пагуляць, а пасля спяваць “Не сыпь мне соль на рану”.
Аляксандр Дземідзенка: Марыў стаць баскетбалістам.
Што спявалі на лаўках і ў пад’ездах у дзяцінстве?
Уладзімір Казлоў: Зімой у пад’ездзе сядзелі на дыванках і спявалі тое, што і ўсе: Цоя, Гражданская оборона, Metallica,
Аляксандр Дземідзенка: Пра Афганістан
На якія канцэрты у хадзілі у Светлагорску?:
Аляксандр Дземідзенка: ДДТ
Уладзімір Казлоў: Памятаю, як хадзіў на канцэрт Re1ikt ў Светлагорскі рок-клуб. Увогуле, я спачатку слухаў рэп.
Аляксандр Дземідзенка: А яшчэ памятаю як на фэсце “Спідабойка” выступалі IQ48, і людзі крычалі ім, што рэп гэта кал
Якое пакаранне для тых, хто спазняецца на рэпертыцыі:
Аляксандр Дземідзенка: зачыняем на ноч на рэпетыцыйнай кропцы) Але гэта актуальнае пытанне, трэба нешта прыдумаць. Вова, можа, розгі?
Уладзімір Казлоў: Не...
Пра летнія фэсты:
Аляксандр Дземідзенка: 7— 8 чэрвеня граем на байк-фэсце пад Бабруйскам. І яшчэ адзін буйны фэст у Польшчы. Астатняе — у працэсе перамоваў.
Пра літаратурныя перавагі:
Аляксандр Дземідзенка: Ян Баршчэўскі “Шляхціц завальня”
Ці атрымліваецца зарабляць музыкай:
Re1ikt: Аднойчы пасля выступу падышоў чалавек, прапанаваў быць спонсарам, даў шмат грошай… Ладна, жарт, такога быць не можа. А сур’ёзна — зарабляць музыкай магчыма. Калі паставіць мэту, яе можна дасягнуць. Дарэчы, набываце дыскі, цішоткі, і вы наблізіце выхад будучага альбома!
Што для вас натхненне?:
Уладзімір Казлоў: Натхняюць складаныя сітуацыі ў жыцці. Калі адбываецца нешта сур’ёзнае і выбівае цябе са звыклай каляіны. Натхняюць родныя краявіды Палесся.
З кім марыце выступіць?
Уладзімір Казлоў: Я б ні з кім не выступаў. Нам самім не хапае часу каб найграцца…
Аляксандр Дземідзенка: Я б з радасцю выступіў са многімі музыкамі, але мне хочацца як слухачу не парушаць адлегласць да любімых выканаўцаў, бо можа парушыцца музычная магія. Таму мне нават размаўляць бы з любімымі музыкамі не хацелася.
Як знішчыць сваё эга?
Аляксандр Дземідзенка: Трэба зразумець, што трэба ўсё рабіць для сябе і для людзей. Быць эгаістычным альтруістам.
Поўная версія інтэрв'ю з'явіцца на нашым сайце ў бліжэйшы час, а паслухаць яго можна ў вечаровым эфіры Еўрарадыё ў бліжэйшую пятніцу.
Падарунак ад Re1ikt — відэа 2006 годана песню “16”. Здымалася на фоцік
“У той час не было межаў, рабілі, што хацелі. Дарэчы, у той час удзельнікі гурта жылі ў трох гарадах, таму ў мантажы заўважныя нестыковачкі”, — адзначае Аляксандр Дземідзенка.