Нарвегія высылае 15 расійскіх дыпламатаў

Нарвегія высылае 15 супрацоўнікаў расійскай амбасады / pixabay.com
Нарвегія высылае 15 супрацоўнікаў расійскай амбасады / pixabay.com

Нарвегія заявіла пра высылку з краіны 15 расійскіх дыпламатаў, абвешчаных нон-грата.

Па словах міністаркі замежных спраў Нарвегіі Анікен Хюітфельт, яны займаліся дзейнасцю, "несумяшчальнай з дыпламатычным статусам". Як правіла, такую фармулёўку даюць для абазначэння шпіёнскай дзейнасці.

Нарвежскае МЗС тлумачыць гэтае зменай сітуацыі з бяспекаю ў Еўропе і павышаный рызыкай разведдзейнасці з боку Расіі. Хюітфельт мяркуе, што высылка 15 расійскіх дыпламатаў адпавядае нацыянальным інтарэсам Нарвегіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі