Наталля Качанава на журфаку: а навошта асвятляць тое, што адбываецца навокал?

Наталля Качанава на журфаку: а навошта асвятляць тое, што адбываецца навокал?

4 снежня старшыня Света Рэспублікі Наталля Качанава прыехала на сустрэчы са студэнтамі журфака БДУ. Сустрэча праходзіць у закрытым фармаце: на яе запрасілі не ўсіх студэнтаў.

Тым не менш ТГ-канал "Студэнцкая думка" публікуе некаторыя пытанні і адказы, якія прагучалі на сустрэчы. Напрыклад, Качанава прызналася, што падпісаная не толькі на ТГ-канал "Пул Першага", але і на Сцяпана Пуцілу (яго канал у Беларусі прызнаны экстрэмісцкім).

Таксама чыноўніца паведаміла, што ў недзяржаўных СМІ пра яе шмат пішуць хлусні. "Што тычыцца недзяржаўных СМІ: я ў добрых стасунках з галоўным рэдактарам Нашай Нівы. Але як я магу добра ставіцца да НН, калі пра мяне там толькі хлусня? Я заўсёды была вельмі адкрытая, кожны месяц у мяне была прамая трансляцыя, дзе я адказвала на пытанні. І вось я потым чытаю на "Нашай Ніве" пра мяне хлуслівыя факты, і гэта спрэс працягваецца. Таму разумееце, калі адзін журналіст "Нашай Нівы" спрабаваў са мной пагаварыць я сказала: мне, можа быць, і цікава з вамі пагаварыць, але вы ж потым напішаце няпраўду", — адказала Качанава.

Адна са студэнтак спыталася, чаму супраць журналістаў ужываюцца рэпрэсіі.
 
"Журналістаў прыцягваюць да адказнасці, як і іншых людзей, за несанкцыянаваныя мерапрыемствы. Журналісты, роўна як і іншыя людзі (а гэта законы не 2020 года, а тыя, што дзейнічаюць ужо шмат гадоў), за несанкцыянаваныя мерапрыемствы павінны быць прыцягнутыя да адказнасці", — упэўненая Качанава.

Праўда, яна забывае, што журналісты на несанкцыянаваных акцыях працуюць. Паводле логікі спадарыні Качанавай, да такой самай адказнасці трэба прыцягваць і мііцыянтаў, якія прысутнічаюць на гэтых жа акцыях. 

"Калі рэпрэсаваць журналістаў і затрымліваць іх, то хто будзе асвятляць усё, што адбываецца?" — запыталася студэнтка. 

І атрымала адказ: "А навошта гэта асвятляць?"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі