Наталля Куцан: Класічную музыку любяць усе. Некаторыя проста пра гэта не ведаюць

Наталля Куцан: Класічную музыку любяць усе. Некаторыя проста пра гэта не ведаюць

5 цікавых цытат з размовы:

Паколькі запланавана восем канцэртаў класічнай музыкі, адным Бахам і Бетховенам не абысціся.

У суботу пасля завяршэння бойкі паміж Павароці і Сінатрам пераможца будзе абраны шумамерам. За каго грамчэй будуць апладзіраваць, той і пераможа.

Класічная музыка мусіць убудоўвацца ў рэальнае жыццё. Кавалкі класічных твораў можна выкарыстоўваць у рэкламе, да таго ж, любы фармат, які ідзе ў нагу з часам, гэта добра. Той жа Папа Рымскі Ян Павел другі, чытаў псалмы, пакладзеныя на рэп. Гэта і была папулярызацыя.

На канцэрты класікі і джазу ходзіць прыблізна аднолькавая колькасць людзей.

Калі да нас на плошчу прыходзіць 10 тысяч чалавек паслухаць класічную музыку, значыць фармат, які мы выбралі, правільны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі