NATO мяняе стратэгію абароны — The New York Times
Рэакцыя Масквы NATO ўжо не цікавіць / Reuters
NATO мяняе стратэгію абароны. Раней альянс дапускаў часовую акупацыю тэрыторый краін-членаў, пасля расійскай агрэсіі супраць Украіны — не, піша The New York Times.
Выданне адзначае, што стратэгія NATO палягала ў тым, каб стрымліваць патэнцыйнага праціўніка, пагражаючы адплатай. Меркавалася, што вораг можа часова заняць тэрыторыю дзяржаў-членаў альянсу — да прыходу на дапамогу саюзных войскаў. Цяпер гэта ў мінулым. Новая стратэгія патрабуе павелічэння колькасці войскаў на ўсходняй мяжы NATO, паколькі цяпер з першага дня нападу абараняцца будзе ўся тэрыторыя.
Плануецца зрабіць ваенную прысутнасць NATO больш дэманстрацыйнай. І рэакцыя Масквы ўжо не цікавіць. Галоўнае, каб у пэўным рэгіёне (напрыклад, у краінах Балтыі) сіл было дастаткова для стрымлівання варожых войскаў.
Першымі выступілі за перагляд канцэпцыі абароны NATO краіны Балтыі. Іх не задавольвала сітуацыя, што дапускаецца акупацыя з наступным вызваленнем праз 180 дзён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.