Навальніцы і ўзмацненне ветру: сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
Вецер зносіць парасон / "Гродзенская праўда"
На нядзелю 23 траўня ў Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, паведамляе Белгідрамет. З 8-мі да 14-ці гадзін на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы і моцны вецер — парывамі да 15-18 м / с.
Мінск неспрыяльныя ўмовы надвор'я таксама не абыдуць. З 10 да 14 гадзін у сталіцы верагодная навальніца і ўзмацненне паўднёва-заходняга ветру парывамі да 15-18 м / с.
Тэмпература паветра складзе ад 14-ці да 23-х цяпла.
Дажджлівае і ветранае надвор'е захаваецца да канца дня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.