Аранжавы ўзровень небяспекі ў Беларусі працягнуты на сераду
Лета, ілюстрацыйнае фота
У сераду, 28 жніўня, у Беларусі захаваецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-ўсходні ўмераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць 14-20 градусаў вышэй за нуль, месцамі чакаецца 10-13 са знакам "плюс". Удзень будзе 24-29 цяпла, па паўднёвым усходзе краіны паветра прагрэцца да +30...+33. Сіноптыкі зноў абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.