Навукоўцы прагназуюць, што клімат у Беларусі можа стаць такім жа, як у Турцыі

Пляж у Турцыі

Пляж у Турцыі / Reuters

Навукоўцы прагназуюць, што клімат у Беларусі можа стаць такім жа, як у Турцыі. Але не хутка — толькі да канца XXI стагоддзя, піша БЕЛТА.

Сіноптыкі нагадваюць, што для жніўня кліматычная норма для Беларусі — +18 градусаў. А ў нашай краіне трымаецца больш за +30. За лета 2024-га максімальная тэмпература паветра была зафіксавана 13 ліпеня на станцыі Жыткавічы і склала +37,9 градуса. Абсалютны максімум — 38,9 градуса — зарэгістраваны 8 жніўня 2010-га ў Гомелі. Гэта самая высокая тэмпература, якая зафіксавана на тэрыторыі Беларусі за ўвесь перыяд метэаралагічных назіранняў.

Паводле апошніх даных, сярэднесутачныя тэмпературы паветра на 2-8 градуса перавышаюць кліматычную норму, а ў пачатку наступнага тыдня стануць яшчэ вышэй. Чакаецца, што гарачае і пераважна сухое надвор'е пратрымаецца ў Беларусі яшчэ як мінімум першую дэкаду верасня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі