На аўторак сіноптыкі абвясцілі ў Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі
Спёка, ілюстрацыйнае фота
У аўторак, 27 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца слабы туман. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-ўсходні — ад слабога да ўмеранага.
Уначы тэрмометры пакажуць 11-17 градусаў цяпла. Удзень чакаецца ад +24 па паўночным захадзе да +33 з па паўднёвым усходзе Беларусі. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.