У чацвер у Беларусі будзе да +33 градусаў і без ападкаў
У жніўні ў Беларусі
У чацвер, 29 жніўня, у Беларусі будзе без ападкаў. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад +13 да +19 градусаў (на поўначы — 10-12 цяпла, у Мінску — ад +15 да +17), у дзённыя гадзіны — ад +26 на поўначы да +33 на поўдні (у сталіцы — ад +28 да +30).
Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў пятніцу. А ў суботу ўжо месцамі прагназуюцца дажджы і навальніцы, удзень на Гомельшчыне будзе да +33.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.