Наведвальнік медцэнтра ў Атланце забіў супрацоўніцу і параніў яшчэ чацвярых

Медцэнтр у Атланце, дзе адбылася страляніна / Reuters
Медцэнтр у Атланце, дзе адбылася страляніна / Reuters

Мужчына, які ўчора ўчыніў страляніну ў медыцынскім цэнтры ў Атланце, затрыманы, піша Reuters. Яму 24 гады, ён былы супрацоўнік берагавой аховы ЗША. Чаму ён пачаў страляць, пакуль невядома.

"Мы ведаем, што ў яго была прызначаная сустрэча ў медыцынскім цэнтры, але чаму ён зрабіў тое, што зрабіў — гэта расследуецца", — заявіў прадстаўнік паліцыі Атланты Чарльз Хэмптан. Стралок прыбыў у медыцынскі цэнтр з маці, яна не пацярпела. А затым супрацоўнічалі са следчымі.

У медцэнтры мужчына знаходзіўся каля дзвюх хвілін, затым пачаў страляць з пісталета. Забіў адну жанчыну, параніў яшчэ чацвярых і ўцёк. На бліжэйшай заправачнай станцыі захапіў пікап. Мужчыну затрымалі праз некаторы час "без інцыдэнтаў", заявілі ў паліцыі.

Загінулай жанчыне было 39 гадоў. Па некаторых звестках, яна супрацоўніца медцэнтра. Трое з чатырох параненых жанчын знаходзяцца ў крытычным стане. Ім зрабілі аперацыі. Мэр Атланты Андрэ Дыкенс назваў гэтую страляніну яшчэ адным эпізодам "нацыянальнай эпідэміі гвалту з ужываннем агнястрэльнай зброі". Паводле яго слоў, гэтая эпідэмія ператварае школы, працоўныя месцы, цэрквы і кабінеты лекараў у патэнцыйныя зоны забойстваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі