Навучэнец сталічнага профліцэя рабіў спайсы ў пад’ездзе свайго дома
Аператыўнікі з наркакантролю Заводскага РУУС Мінска затрымалі чарговага гандляра спайсамі, а таксама пакупніка, які набываў у яго тавар.
Гандлем псіхатропамі займаўся 17-гадовы навучэнец аднаго са сталічных прафесійных ліцэяў. Хлопец набываў у інтэрнэце рэагент і тытунь, а пасля атрымання неабходных складнікаў рабіў спайсы проста ў сябе ў пад’ездзе.
Гатовыя сумесі прызначаліся для продажу. Дзеля гэтага хлопец сазвоньваўся з кліентамі, затым прызначаў ім сустрэчу каля свайго дома, забіраў грошы, пасля чаго казаў пакупнікам, дзе ў пад’ездзе зробленая закладка.
Міліцыя затрымала наркагандляра якраз у момант чарговай сустрэчы з пакупніком. На абодвух завялі крымінальныя справы, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
Фота з архіву