Навукоўца з НАН і ягоную жонку затрымалі праз фатаграфіі з пратэстаў 2020-га

Алег Давыдзенка з жонкай Наталляй / фота з сацсетак
Алег Давыдзенка з жонкай Наталляй / фота з сацсетак

Сілавікі апублікавалі "пакаяннае відэа" член-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара навук, прафесара Алега Давыдзенкі і яго жонкі Наталлі. Пару затрымалі яшчэ 2 лістапада.

Давыдзенка кажа, што "затрыманы ў сувязі з падзеямі 2020 года". Па словах Наталлі, яна з'яўляецца падазраванай па справе, узбуджанай па артыкуле 342 КК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). "Мне паказалі фатаграфію, дзе я знаходжуся на праезнай частцы", — кажа Наталля.

Пасля затрымання мужа і жонкі адзін з калегаў казаў, што “Алег Георгіевіч вельмі прынцыповы чалавек. Магчыма, у ягоным тэлефоне знайшлі фота. Акрамя таго, у 20-м ён падпісваў ліст навукоўцаў супраць гвалту ў краіне пасля выбараў і выйшаў з афіцыйнага прафсаюза".

Давыдзенку 71 год. Ён аўтар каля 300 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій, 1 падручніка, 19 гатункаў раслін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі