У Акадэміі навук затрыманыя 44 супрацоўнікі — "Наша Ніва"
Затрыманні ў Мінску / Еўрарадыё
У Беларусі затрыманыя 44 навуковыя супрацоўнікі, якія працавалі ў Акадэміі навук, таксама з аблавай сілавікі прыходзілі ў Інстытут біяарганічнай хіміі, фізіка-тэхнічны інстытут, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут філасофіі і нават у прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук, піша "Наша Ніва" са спасылкай на свае крыніцы. Паводле выдання, інфармацыя пра затрыманні ўрыўкавая, але ў некаторых выпадках вядома, што затрыманых адпусцілі пад "падпіску аб нявыездзе".
У супрацоўнікаў навуковых установаў правяралі тэлефоны: праглядалі фотагалерэю і тэлеграм. Сярод асноўных версій затрыманняў — прыйшлі па ўдзельнікаў тэлеграм-чата "Навукоўцы супраць гвалту".
Афіцыйнай інфармацыі пра гэтыя затрыманні ні КДК, ні іншыя сілавыя ведамствы не давалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.