Чупрыс нагадала беларускім навукоўцам пра "межы карыстання інтэрнэтам"

"Дасягненні даюцца толькі ўпартай працай, а не растуць з інтэрнэту"

"Дасягненні даюцца толькі ўпартай працай, а не растуць з інтэрнэту" / pixabay.com

Намесніца кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі Вольга Чупрыс выступіла на міжнародным навукова-практычным круглым стале ў БНТУ, прысвечаным падрыхтоўцы і абароне дысертацый. Са спасылкай на Аляксандра Лукашэнку, яна нагадала пра патрабаванні да навуковых даследаванняў: іх актуальнасць і якасць, а таксама "самастойнасць напісання навуковых прац".

Сёння трэба казаць пра такія рэчы, як межы выкарыстання інтэрнэту, працягвала Вольга Чупрыс. Паводле яе слоў, "інфармацыйныя сеткі прадастаўляюць вялікія магчымасці для азнаямлення з вынікамі прац іншых даследчыкаў", але "будучыя навукоўцы павінны разумець..., што дасягненні даюцца толькі ўпартай працай, а не растуць з інтэрнэту".

Відаць, праблема вельмі актуальная для РБ, калі яе ўзняла намесніца кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі.

"Неабходна казаць пра адказнае стаўленне навукоўцаў да выніку сваёй дзейнасці, — гаварыла Чупрыс. — Не хацелася б, каб яны былі прафанацыяй ці, яшчэ горш, часткай злачынных схем. Нават адзінкавыя падобныя выпадкі могуць зганьбаваць навуку і сфармаваць недавер да ўсёй навуковай дзейнасці".

Дарэчы, на круглым стале прысутнічалі і сілавікі — генпракурор Андрэй Швед, прадстаўнікі КДБ, МУС.

Чупрыс нагадала беларускім навукоўцам пра "межы карыстання інтэрнэтам"
bntu.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі