Найлепшы бамбардзір беларускага чэмпіянату пераходзіць у ЦСКА
Беларускі форвард Ілля Шкурын падпісаў кантракт з маскоўскім футбольным клубам ЦСКА, піша "Прессбол". Дэталі кантракта не паведамляюцца.
Шкурын сёлет правёў у вышэйшай лізе правёў 26 матчаў. На яго рахунку — 19 мячоў і 7 выніковых перадач. 20-гадовы футбаліст "Энергетыка-БДУ" стаў у гэтым сезоне найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі.
Дарэчы, трэніруюць футбалістаў ЦСКА беларусы — Віктар Ганчарэнка і Аляксандр Ермаковіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.