Названыя кандыдаты на пасаду галоўнага трэнера ФК "Дынама-Мінск"

Названыя кандыдаты на пасаду галоўнага трэнера ФК "Дынама-Мінск"

Сайт Tribuna.com назваў кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера ФК "Дынама-Мінск". Гэта — беларускія спецыялісты 52-гадовы Алег Кубараў і 53-гадовы Алег Дулуб. Клуб мусіць вызначыцца ўжо ў бліжэйшыя дні. Ён адмовіўся ад пошуку кандыдата сярод замежных спецыялістаў.

У 2017-2018 гадах галоўным трэнерам мінскага "Дынама" быў Сяргей Гурэнка. Нядаўна кантракт з ім скончыўся і яго не працягнулі. Алег Дулуб летась быў галоўным трэнерам БАТЭ, але нечакана 3 чэрвеня яго звольнілі. Дулуба замяніў і даволі ўдала Аляксей Бага. Раней Алег Дулуб ужо працаваў у трэнерскім штабе дынамаўцаў (у 2013-2014 гадах). Што да Алега Кубарава, то ў мінулым сезоне ён працаваў з жодзінскім "Тарпеда-БелАЗ", але пятае месца ў чэмпіянаце краіне кіраўніцтва клуба не задаволіла. Трэнера звольнілі, а на яго месца прызначылі Вадзіма Скрыпчанку.

Як вядома, дагэтуль застаецца адкрытым пытанне з магчымай зменай галоўнага акцыянера ФК "Дынама-Мінск". Нядаўна гендырэктар клуба Сяргей Пернікаў заявіў, што "перамены ў складзе акцыянераў... — асобны блок пытанняў, што не закранае бягучую дзейнасць клуба... нам трэба проста працаваць, ставіць перад сабой мэты і задачы, дабівацца іх, а перамены ў складзе акцыянераў пройдуць без нашага ўдзелу".

Названыя кандыдаты на пасаду галоўнага трэнера ФК "Дынама-Мінск"
Алег Дулуб у студыі Еўрарадыё
Названыя кандыдаты на пасаду галоўнага трэнера ФК "Дынама-Мінск"
Алег Кубараў / http://torpedo-belaz.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі