"Не выключаныя памылкі і абдрукоўкі". Генпракуратура праверыла новыя падручнікі

Беларускія падручнікі
Беларускія падручнікі

Генеральная пракуратура праверыла якасць навучання школьнікаў у Мінску, Віцебскай і Гродзенскай абласцях Беларусі. І знайшла шмат парушэнняў.

Напрыклад, не ўсё добра з новымі школьнымі падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі. "Тэксты ў некаторых падручніках перагружаныя залішняй навуковай інфармацыяй. Не выключаныя памылкі і абдрукоўкі. Навучальныя дапаможнікі для пачатковых класаў нярэдка адрозніваюцца складанымі фармулёўкамі заданняў", — лічыць начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Генпракуратуры Вікторыя Фіневіч.

Перапрацоўкай толькі што падрыхтаваных і выдадзеных падручнікаў "ужо занятыя спецыялісты", сказалі па БТ.

Пракурор упраўлення ўзаемадзеяння са СМІ і рэдакцыйнай дзейнасці Генпракуратуры Беларусі Алена Яскевіч расказала яшчэ пра адно парушэнне, дапушчанае чыноўнікамі:

"Нацыянальны інстытут адукацыі ў кастрычніку мінулага года закупіў камплекты наглядных матэрыялаў для кабінетаў біялогіі больш як 300 устаноў адукацыі рэспублікі. Устаноўлена, што гэтыя матэрыялы змяшчалі факталагічныя і граматычныя памылкі. На прадмет правільнасці і паўнаты падачы інфармацыі спецыялісты ў сферы біялогіі іх не ацэньвалі крытычна".

Таксама пракурорскія работнікі аналізавалі навучальныя праграмы.

"Праблемы пры засваенні навучальных прадметаў звязаны не толькі з неналежнай якасцю дапаможнікаў, але і з недастатковай прапрацоўкай навучальных праграм. Вучэбная нагрузка звычайнага школьніка ў рэспубліцы дасягае ад 50 да 65 гадзін за тыдзень і супастаўная з занятасцю дарослага працуючага чалавека", — канстатуе Вікторыя Фіневіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі