Небяспечны вірус дабраўся і да Беларусі, пацярпелі некаторыя прадпрыемствы
Небяспечны вірус Petya.А, які масава атакаваў нафтавыя, тэлекамунікацыйныя і фінансавыя кампаніі Украіны і Расіі, дабраўся і да Беларусі, пацярпелі некаторыя прадпрыемствы. Партал tut.by піша, што сярод іх група кампаній “АЛЮТЕХ”, па непацверджанай інфармацыі — Бабруйскі машынабудаўнічы завод. Як даведалася Еўрарадыё, падобныя праблемы ўзніклі і на “Белшыне”, на магілёўскім заводзе “Кронаспан” адключыліся ўсе камп’ютары, якія кіруюць вытворчасцю.
Вядома, што вірус блакуе камп’ютары і патрабуе 300 долараў у біткоінах. Ён аналічны вірусу WannaCry, які 12 траўня атакаваў сотні тысяч камп’ютараў па ўсім свеце.