Невядомыя захапілі райаддзел міліцыі ў Данецкай вобласці
Захоп будынку міліцыі адбыўся ў горадзе Славянск.
Пра гэта паведамляе ВВС са спасылкай на інфармацыю, якую ў сваім Фэйсбуку размясціў міністр унутраных справаў Украіны Арсен Авакаў.
“У Славянск выкліканы спецназ. Да тэрарыстаў са зброяй — нулявая цярпімасць”, — напісаў ён.
Гэту інфармацыю агенцтву ИТАР-ТАСС пацвердзіў начальнік аддзелу па сувязях з грамадскасцю галоўнага ўпраўлення МУС Украіны ў Данецкай вобласці Ігар Дзёмін.