Нейтральнай паласы няма: хто адказвае за ўцекачоў на мяжы

Слупок у цэнтры паказвае, дзе праходзіць мяжа паміж дзяржавамі / zarya.by
Слупок у цэнтры паказвае, дзе праходзіць мяжа паміж дзяржавамі / zarya.by

У СМІ можна ўбачыць паведамленні пра тое, што літоўскія памежнікі "выкідваюць" цяжарных жанчын на нейтральную паласу паміж Беларуссю і Літвой. Ці пра тое, што беларускія памежнікі адціскаюць мігрантаў на нейтральную паласу, каб тыя трапілі ў краіны Еўропы.

Ствараецца ўражанне, быццам на нейкай нічыйнай тэрыторыі за мігрантаў ні адзін з бакоў не адказвае. Аднак нейтральнай паласы на дзяржаўнай мяжы няма.

 

"Разварочванне мігрантаў відавочнае"

Нейтральной полосы нет: кто отвечает за беженцев на границе
Мігранты на мяжы з Літвой / pasienis.lt

— Дзяржаўная мяжа — гэта лінія і паверхня, што вертыкальна праходзіць па ёй, якая падзяляе тэрыторыю вод, нетраў, сушы, паветраную прастору і гэтак далей. Таму ніякай нейтральнай тэрыторыі не існуе,кажа прэс-сакратар Дзяржпамежкамітэта Беларусі Антон Бычкоўскі.

Даволі часта нейтральнай паласой называюць адлегласць паміж двума памежнымі слупамі. На самай жа справе паміж імі ёсць яшчэ адзін слупок, які паказвае, дзе праходзіць дзяржаўная мяжа.

Выходзіць, не бывае такога, каб мігранты знаходзіліся на нічыйнай тэрыторыі.

Нейтральной полосы нет: кто отвечает за беженцев на границе
Эвакуацыя іракскіх уцекачоў з Беларусі / Еўрарадыё

Пакуль ідзе інфармацыйнае супрацьстаянне паміж памежслужбамі, хто ж павінен дапамагаць уцекачам? Ваенны эксперт Ягор Лебядок адзначае, што, паколькі ніякай нейтральнай тэрыторыі няма, уцекачам павінна аказаць дапамогу краіна, на тэрыторыі якой яны знаходзяцца.

— Асабіста я на мяжы не стаю, але тое, што Літва, Польшча і Латвія разварочваюць мігрантаў, відавочна. Памежкамітэту неяк на гэта ў інфармацыйным плане трэба рэагаваць. Што яны і робяць. Нават адно з іх апошніх паведамленняў: "У якасці наказу ў дарогу іншаземку паабяцалі забіць, калі яна вернецца на тэрыторыю Літвы". І такіх навін ад Дзяржпамежкамітэта вагон. Прытым, што цікава, там плот віднеецца на далёкім плане. Як яе выкінулі: цераз плот ці як — незразумела.

 

Групы ўцекачоў, якія засталіся, яшчэ з'явяцца на мяжы

На думку Ягора Лебядка, крызіс на беларускай мяжы патроху будзе сыходзіць на нішто. Паколькі самі ўцекачы бачаць, што трапіць у ЕС адсюль не так проста.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі