“Нібыта ты робіш добрыя рэчы”. Якія заданні ад КДБ атрымліваў Яўген Дудкін

Якія заданні ад КДБ атрымліваў Яўген Дудкін / фота з яго старонкі на Фэйсбуку
“Прадухіліць, каб хтосьці вербаваў грамадзян Беларусі з боку замежных спецслужб”, — так пра свае заданні ад КДБ у эфіры Еўрарадыё выказаўся цяперашні дактарант Інстытута гісторыі Польскай акадэміі навук, экс-сябра праўлення партыі БХД Яўген Дудкін.
“Каб не было знішчэння тэрытарыяльнай цэласнасці”
Дудкін кажа, што пра працу на КДБ ні з кім не раіўся, нават з бацькам.
— Праца была скіраваная на тое, каб не было знішчэння тэрытарыяльнай цэласнасці, дзяржаўнага суверэнітэту. Нібыта стандартныя словы, нібыта ты робіш добрыя рэчы і нікому не прыносіш шкоду. І вось тут узнікае пытанне: а што на практыцы?
Напрыклад, калі гаворка заходзіла пра нейкіх людзей у апазіцыі. І мне гэта зусім не падабалася, я разумеў, што штосьці ідзе не туды. І, насамрэч, калі дамова ўжо была падпісаная, я зразумеў, што не змагу проста так выйсці з гэтай сістэмы. У мяне была падпіска аб неразгалошанні дзяржаўнай тайны, і любое маё выказванне магло стаць падставай для абвінавачвання. І калі я зразумеў, што не змагу адтуль выйсці, то тады трэба зрабіць тое, што не будзе прычыняць шкоду людзям.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.