Нікас Сафронаў: Малевіч — шарлатан, Шагал — махляр

У інтэрв'ю парталу tut.by, Нікас Сафронаў назваў сябе геніяльным творцам, а вось ураджэнцаў Беларусі, славутых мастакоў Казіміра Малевіча і Марка Шагала ён вельмі жорстка крытыкуе.



"Малевіч — шарлатан, — кажа Сафронаў. — Ён прымусіў гаварыць пра сябе пры жыцці, і яго памятаюць. Марк Шагал атрымліваў двойку па маляванні ў школе. Ён паехаў у Парыж, усіх ашукаў і прымусіў сябе гаварыць, і цяпер яго карціны каштуюць мільёны долараў".



Паводле Нікаса Сафронава, такіх мастакоў, як Шагал, "магло быць мільён".



Нагадаем, Сафронаў стаў вядомы ў Беларусі пасля таго, як намаляваў партрэт Аляксандра Лукашэнкі.
 

Фота — tut.by, b-g.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі