Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага этапавалі ў калонію ў Горках

Алесь Бяляцкі на судзе / sb.by
Алесь Бяляцкі на судзе / sb.by

Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага этапавалі ў калонію. Свой 10-гадовы тэрмін ён будзе адбываць у папраўчай калоніі №9 у Горках, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Таксама этапавалі і іншых "вясноўцаў": Валянціна Стэфановіча, асуджанага на 9 гадоў, — у ПК №15 у Магілёве, а Уладзіміра Лабковіча, якому прызначылі 7 гадоў, накіравалі ў ПК №17 у Шклове.

Прысуды праваабаронцам былі абвешчаныя 3 сакавіка. Іх прызналі вінаватымі ў "кантрабандзе арганізаванай групай" і "фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Самі праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ім інкрымінаваўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі