Нобелеўскую прэмію па эканоміцы далі за даследаванні рэгулявання рынка
Сёлета яе атрымаў французскі эканаміст Жан Ціроль з універсітэта Тулузы.
Каралеўская шведская акадэмія навук назвала Жана Ціроля адным з самых уплывовых эканамістаў нашага часу. У заяве Нобелеўскага камітэта гаворыцца, што працы Ціроля дазволілі значна палепшыць рэгуляванне галін, у якіх дамінуюць некалькі буйных кампаній, паведамляе ВВС.
Да даследаванняў Ціроля ўрады і рэгулюючыя органы часта карысталіся простымі правіламі. Напрыклад, прызначэннем столі коштаў для прадукцыі кампаній-манапалістаў і забаронай супрацоўніцтва кампаній-канкурэнтаў.
Фота AFP.