Нобелеўскую прэмію па хіміі далі за развіццё крыаэлектроннай мікраскапіі

Нобелеўскую прэмію па хіміі далі за развіццё крыаэлектроннай мікраскапіі

4 кастрычніка Нобелеўскі камітэт назваў лаўрэатаў у галіне хіміі. Сёлета прэстыжную прэмію ўручаць швейцарцу Жаку Дзюбашэ, амерыканцу Ёахіму Франку і брытанцу Рычарду Хендэрсану.

Навукоўцы атрымалі Нобелеўскую прэмію "за распрацоўку крыаэлектроннай мікраскапіі высокага распазнавання для вызначэння структуры біямалекул у растворы", перадае Бі-Бі-Сі.

Летась прэмію ў галіне хіміі аддалі Жан-П'еру Саважу, Бернарду Ферынге і Фрэзеру Стодарту "за праектаванне і сінтэз малекулярных машын".

Цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі традыцыйна праходзіць у сталіцы Швецыі ў гадавіну смерці Альфрэда Нобэля — 10 снежня. У 2017 годзе памер прэміі складзе 9 млн шведскіх крон (прыкладна 1,1 млн долараў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі