“Ноч музеяў” у стылі СССР: піянеры, агітацыйныя плакаты і барды (фота)
У Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі акцыя “Ноч музеяў” прайшла у савецкім стылі. Мерапрыемства "Ок, Google: СССР?" адбылося 17 траўня.
Падарожжа па савецкім мінулым для наведвальнікаў зладзілі салдаты часоў Вялікай айчыннай вайны, піянерскі атрад, барды, “стылягі”. Прысутныя змаглі пабачыць экспазіцыю агітацыйных плакатаў і шматлікія прадметы побыту СССР.
Вось што пра “рэканструкцыю” савецкай эпохі Еўрарадыё распавяла Жанна Абламская, загадчыца навукова-метадычнага аддзела музея.
Абламская:“Гісторыя ўвогуле вельмі супярэчлівая тэма. У кожным стагоддзі было штосьці добрае і штосьці дрэннае. На кожныя часы знаходзяцца свае крытыкі і знаходзяцца свае шанавальнікі. Мы лічым, што да нас сёння прыйшлі людзі, якім ёсць што ўзгадаць цікавае і добрае пра тыя часы”.
Па словах арганізатараў, тэма сёлетняй “Ночы музееў” была прымеркавана да 25-годдзя развалу Савецкага Саюзу.