Новай кіраўніцай амбасады Германіі ў Беларусі стала Андрэа Віктарын
Андрэа Віктарын
Новай кіраўніцай амбасады Германіі ў Мінску стала Андрэа Віктарын, часовая павераная ў справах Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Беларусі. Раней яна ўжо займала афіцыйныя пасады ў Мінску: як кіраўніца дэлегацыі ЕС (2015-2019) і як пастаянная прадстаўніца амбасады Германіі (2000-2003).
"Для яе як дасведчанага дыпламата Беларусь — вядомая краіна... Мы рады адзначыць, што ў асобе спадарыні Віктарын атрымалі дасведчанага дыпламата і кіраўніка, які вельмі любіць краіну Беларусь і яе народ", — адзначаюць у амбасадзе.
Раней на гэтай пасадзе працаваў Міхаэль Новак. Ён быў часовым павераным пасля таго, як летам 2023-га Беларусь пакінуў амбасадар Манфрэд Хутэрэр.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.